Міністэрства адукацыі ЗША

Пячатка міністэрства
Галоўны будынак міністэрства адукацыі ЗША

Міністэрства адукацыі ЗША (англ.: United States Department of Education) — адзін з выканаўчых дэпартаментаў ЗША.

Міністэрства было створана ў 1979 годзе шляхам падзелу міністэрствы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння, якое існавала раней, на міністэрства адукацыі і міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША[1]. У адрозненне ад шматлікіх іншых краін, адукацыя ў ЗША вельмі дэцэнтралізавана, асноўную ролю адыгрываюць штаты і мясцовыя школьныя саветы, а роля міністэрства адукацыі параўнальна невялікая. Гэта адно з самых маленькіх міністэрстваў ЗША. Па стане на 2007 год колькасць супрацоўнікаў міністэрства складае 5000 чалавек, бюджэт (2011 фінансавы год) — каля 71 млрд долараў)[2]. У задачы міністэрства ўваходзіць размеркаванне федэральных фінансавых сродкаў на адукацыю, збор інфармацыі пра амерыканскія школы, забеспячэнне роўнага доступу да адукацыі. Міністэрства ўзначальвае міністр адукацыі ЗША, у наш час гэту пасаду займае Арнэ Дункан[3].

Зноскі

  1. Department of Education Organization Act As Enacted
  2. FY2011 Federal Budget Архівавана 29 чэрвеня 2015.
  3. Arne Duncan, U.S. Secretary of Education - Biography. .ed.gov. Праверана 13 чэрвеня 2011.