Міністэрства энергетыкі ЗША | |
---|---|
| |
![]() Пячатка міністэрства энергетыкі ЗША | |
![]() Будынак міністэрства | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна |
![]() |
Юрысдыкцыя | ЗША |
Дата стварэння | 4 жніўня 1977 |
Папярэдняе ведамства | Federal Energy Administration[d][1][2][…], Energy Research and Development Administration[d][1][2][…] і Federal Power Commission[d][1][2][…] |
Вышэйшае ведамства | Федэральны ўрад ЗША |
Штаб-кватэра | Вашынгтон, ЗША |
Колькасць супрацоўнікаў |
14 382 дзяржслужачых (2018)[3] 93 094 супрацоўнікаў (2008) |
Гадавы бюджэт | $31.7 мільярда (2020)[4] |
Сайт | energy.gov |
Міністэрства энергетыкі ЗША (англ.: United States Department of Energy) — выканаўчы дэпартамент федэральнага ўрада ЗША, адказны за нацыянальную энергетычную палітыку ЗША. Дэпартамент займаецца працамі па напрамках ядзернай энэргетыкі, ядзернай зброі, вытворчасці ядзерных рэактараў для ВМС ЗША, даследаваннямі на тэму энергетыкі, генерацыяй электраэнергіі, энергазберажэннем. Міністэрства энергетыкі было створана ў 1977 годзе як рэакцыя на нафтавы крызіс 1973 года.
Міністэрства ўзначальвае міністр энергетыкі, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту ЗША і з’яўляецца членам кабінета міністраў. Цяперашні міністар энергетыкі — Крыс Райт, на пасадзе з 4 лютага 2025 года.[5]
Для рэалізацыі навукаёмістай дзейнасці міністэрства, пад яго кіраўніцтвам знаходзіцца сістэма нацыянальных лабараторый.[6][7][8]
Папярэднікам міністэрства энергетыкі была створаная ў 1946 годзе Камісія па атамнай энергіі ЗША, якая займалася пытаннямі даследавання і развіцця атамнай энергетыкі, распрацоўкай і вытворчасцю ядзернай зброі і ядзерных рэактараў для патрэб флоту.
У сярэдзіне 1970-х Камісія па Атамнай Энергіі ЗША была пераўтворана ў 2 новыя органы: Камісію па ядзерным рэгуляванні для кіравання мірнай ядзернай энергетыкай і Упраўленне па энергетычных даследаваннях і распрацоўках для кіраўніцтва распрацоўкай ядзернай зброі і праграм развіцця энергетыкі.
Энергетычны крызіс 1970-х прадэманстраваў неабходнасць адзінай арганізацыі.[9][10][11] 1 кастрычніка 1977 года было створана Міністэрства энергетыкі. У яго паўнамоцтвы ўвайшоў кантроль за доўгатэрміновымі даследаваннямі і развіццём энергетычных тэхналогій, энергазберажэнне, даследаванні ў галіне ядзернай энергетыкі, збор даных а таксама прагназаванне ў галіне энергетыкі. У нашы дні асноўныя задачы Міністэрства Энергетыкі — забеспячэнне энергетычнай бяспекі Злучаных Штатаў, а таксама правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўка і ўкараненне інавацыйных тэхналогій, абарона навакольнага асяроддзя.