Мір Хазар Хан Хасо (нар.30 верасня1929) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. З 24 сакавіка па 5 чэрвеня 2013 года выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Пакістана.
Нарадзіўся 30 верасня 1929 года ў невялікім горадзе Джафарабадзе, правінцыя Белуджыстан. Скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Сінда, лічыцца кампетэнтным юрыстам і добра разбіраецца ў розных галінах права.
У 1977 годзе Мір Хазар Хан Хасо стаў суддзёй Вярхоўнага суда Белуджыстана, з 1990 па 1991 год быў старшынёй гэтага суда. 5 чэрвеня 2013 года перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Навазу Шарыфу.