Міраслаў Кралевіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 снежня 1885[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1913[1][2][…] (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, графік |
Вучоба | |
![]() |
Міраслаў Кралевіч (серба-харв. Miroslav Kraljević, 14 снежня 1885, Госпіч — 16 красавіка 1913, Заграб) — харвацкі мастак, графік і скульптар.
Школьную адукацыю атрымаў у Заграбе і ў родным Госпічы. У дзяцінстве і юнацтве захапляўся не толькі жывапісам, але і музыкай і паэзіяй. У 1904 годзе юнак прыязджае ў Вену, дзе вывучае права і бярэ прыватныя ўрокі малявання. Увосень 1906 года ён паступае ў Мюнхене ў прыватную школу малявання Морыца Хеймана, вядомага ў той час аўстрыйскага графіка, а праз 6 месяцаў — у мюнхенскую Акадэмію прыгожых мастацтваў, адну з лепшых у той час у Еўропе. Тут ён у 1907—1910 гадах вучыцца з вядомымі ў будучыні харвацкімі майстрамі — Ёсіпам Рачычам, Оскарам Германам і Уладзімірам Бекічам.