| ||||||||||
Мірба́т (араб. مرباط) — горад у правінцыі Дафар, на паўднёвым захадзе Султаната Аман. Знаходзіцца за 80 км на ўсход ад цэнтра правінцыі Салала. Насельніцтва — 17305 чалавек.
У старажытнасці горад славіўся як порт, праз які ішоў экспарт знакамітага дафарскага ладану і арабскіх скакуноў. Цяпер горад з’яўляецца цэнтрам рыбалоўства, сезон якога надыходзіць у зімовы час.