Мірыям Браянт | |
---|---|
Род дзейнасці | спявачка, аўтарка-кампазітар |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1991 (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | miriambryantmusic.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мірыям Мэлані Браянт (нар.8 сакавіка 1991 г., Гётэбарг) — шведская спявачка і аўтар песень.
Пад уплывам музычнага выхавання свайго брытанскага бацькі і фінскай маці пачала сачыняць песні. У лістападзе 2011 года разам са сваім сябрам дзяцінства, прадзюсарам і кампазітарам Віктарам Радстрэмам яна запісала тры песні, якія склалі дэбютны альбом «Finders, Keepers» («Што знайшоў, то маё»). Альбом выйшаў у свет у сакавіку 2012 года пры садзейнічанні студыі «100Songs». Музыка Мірыям зрабілася папулярнай сярод блогераў і на музычных сайтах.
Мірыям супрацоўнічала з вядомым музычным прадзюсарам і дыджэем Зедам — ён зрабіў рэмікс яе песні «Push Play» на яго паўторна выпушчаным альбоме.
Рэліз міні-альбома «Push Play» ў ЗША адбыўся 8 кастрычніка 2013 пры падтрымцы лэйбла «Interscope Records». У 2015 годзе Браянт была адной з васьмі музыкантаў, запрошаных у праграму тэлевізійнага шоў «Sa mycket bättre» на шведскім камерцыйным канале TV4.