Міслаў Калакушыч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 верасня 1969 (55 гадоў) |
||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | mislavkolakusic.eu |
Міслаў Калакушыч (харв.: Mislav Kolakušić, нар.15 верасня 1969 года) — харвацкі юрыст і палітык, на выбарах у Еўрапарламент 2019 года абраны дэпутатам ад Харватыі ў якасці незалежнага кандыдата.
Нарадзіўся ў горадзе Заграб, дзе скончыў пачатковую і сярэднюю школу. У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Заграбскага ўніверсітэта. У 2000 годзе здаў экзамен на адваката.
Працаваў судовым стажорам у камерцыйным судзе Заграба, у муніцыпальным і акруговым судах, фінансава-працоўным аддзеле адміністрацыйнага суда Рэспублікі Харватыя[1]. З 2011 года з’яўляўся суддзёй Суда Заграба[2].
У маі 2019 года на выбарах у Еўрапейскі парламент быў абраны як незалежны кандыдат[3]. Стаў членам парламенцкага камітэта па бюджэце і Камітэта па прававых пытаннях, удзельнічаў у працы Камітэта па грамадзянскіх свабодах, правасуддзі і ўнутраных справах[4]. Сярод усіх галасаванняў толькі ў 14,8% выпадках галасаваў за пераможны бок, што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам сярод усіх дэпутатаў Еўрапарламента[5].
Падчас пандэміі каранавіруса патрабаваў прызнаць СААЗ тэрарыстычнай арганізацыяй[6][7]. Называў адзіным ворагам эканомікі Еўрапейскага Саюза Еўрапейскую камісію. Прапанаваў увесці эмбарга на нафту і газ з ЗША[8][9][10].