Місумальпан | |
---|---|
Таксон | сям'я |
Прарадзіма | Цэнтральная Амерыка |
Статус | агульнапрызнаны |
Арэал | Цэнтральная Амерыка |
Колькасць носьбітаў | каля 240 тыс. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | індзейскія мовы |
Склад | |
міскіта і сумальпан/ульва | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
Місумальпан — сям’я індзейскіх моў Цэнтральнай Амерыкі. У нашы дні мовы місумальпан распаўсюджаны на карыбскім узбярэжжы Нікарагуа і Гандураса.
Упершыню вылучана нямецкім амерыканістам Вальтарам Леманам у 1920 годзе. Названа па першых складах моў міскіта, суму і матагальпа. Апошняя знікла ў XIX стагоддзі. Сучасныя даследчыкі асобна вылучаюць мову ульва, на якой размаўляе частка паўднёвых маянья.