Місурыйскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Southeast Missouri State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Southeast Missouri State University |
Заснаваны | 1873 |
Студэнты | 10 300 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кейп-Джырарда, Місуры, ЗША |
Сайт | semo.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Місурыйскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Southeast Missouri State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Кейп-Джырарда ў штаце Місуры, ЗША.
Вучэльня прапануе больш за 175 праграм бакалаўрыяту і 75 магістратуры. Першапачаткова заснаваны ў 1873 годзе як звычайная школа (фактычна настаўніцкі каледж), універсітэт мае традыцыі ў педагагічнай адукацыі. Гэта адзіная чатырохгадовая вышэйшая навучальная ўстанова на паўднёвым усходзе штата Місуры.