Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Mississippi State University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Mississippi State University |
Заснаваны | 1878 |
Студэнты | 22 986[1] і 23 086[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Старквіл, Місісіпі, ЗША |
Сайт | msstate.edu |
![]() |
Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Mississippi State University), таксама Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і прыкладных навук (англ.: Mississippi State University for Agriculture and Applied Science) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Старквіл у штаце Місісіпі.
28 лютага 1878 года вучэльня была зарэгістравана як Місісіпіскі сельскагаспадарчы і механічны каледж і прыняла першых студэнтаў у 1880 годзе.
Арганізаваны ў 12 акадэмічных каледжаў і школ, універсітэт сёння прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры і павышэння кваліфікацыі. Універсітэт акрэдытаваны для прысуджэння ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.
Ва ўніверсітэце 160 будынкаў, а яго тэрыторыя складае каля 17 км², уключаючы фермы, пашы і лясы эксперыментальнай станцыі. Універсітэт таксама валодае дадатковымі 320 км² плошчы па ўсім штаце.