Місісіпскі ўніверсітэт

Місісіпскі ўніверсітэт
англ.: University of Mississippi
Арыгінальная назва англ.: University of Mississippi
Дэвіз лац.: Pro scientia et sapientia
Заснаваны 1844
Тып класічны ўніверсітэт
Студэнты 21 014[1] і 19 515[2]
Краіна
Размяшчэнне Оксфард, Місісіпі, ЗША
Узнагароды
Сайт olemiss.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Місісіпскі ўніверсітэт (англ.: University of Mississippi) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Оксфард у штаце Місісіпі.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта старэйшы дзяржаўны ўніверсітэт штата і самы вялікі па колькасці студэнтаў.

24 лютага 1844 года заканадаўчы сход штата Місісіпі заснаваў універсітэт, і праз чатыры гады ён прыняў першыя 80 студэнтаў.

Падчас Грамадзянскай вайны ўніверсітэт дзейнічаў як шпіталь Канфедэрацыі і ледзь пазбег разбурэння войскамі генерала Гранта.

У 1962 годзе падчас руху за грамадзянскія правы ва універсітэцкім кампусе адбыліся расавыя бунты, калі прыхільнікі сегрэгацыі спрабавалі перашкодзіць залічэнню афраамерыканскага студэнта Джэймса Мэрэдыта.

Універсітэт цесна звязаны з пісьменнікам Уільямам Фолкнерам і кіруе яго былым домам, які разам з абсерваторыяй Барнарда і гістарычным раёнам Лісэй-Серкл унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.

Сёння ўніверсітэт кіруе адзіным у ЗША заводам па вытворчасці канабіса, зацверджаным Упраўленнем па кантролі за харчовымі прадуктамі і лекамі ЗША.

Яго медыцынскі цэнтр правёў першую перасадку лёгкіх і сэрца ад жывёлы да чалавека.

Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта 10 губернатараў штатаў, 5 сенатараў ЗША, кіраўнікі урада і лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Іншыя выпускнікі атрымалі такія ўзнагароды, як Эмі, Грэмі і Пулітцэраўская прэмія.

  • Каледж вольных мастацтваў
  • Школа права
  • Школа інжынерыі
  • Школа адукацыі
  • Школа медыцыны
  • Школа фармацыі
  • Школа бізнес-адміністравання
  • Школа журналістыкі і новых медыяў
  • Школа медсястрынства
  • Школа прафесій у галіне здароўя
  • Школа стаматалогіі
  • Школа бухгалтарскага ўліку
  • Школа прыкладных навук
  • Школа аспірантуры ў галіне медыцынскіх навук