Мітрыдат II Вялікі | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
невядома |
Смерць |
88 да н.э. |
Род | Аршакіды[d] |
Бацька | Артабан II Парфянскі[d] |
Дзеці | Orodes I of Parthia[d] і Arsaces XVI[d] |
![]() |
Мітрыдат II Вялікі — цар Парфіі з дынастыі Аршакідаў. Кіраваў у 123—88 гг. да н.э.
Пры Мітрыдаце II Парфія дасягнула зеніту сваёй магутнасці. Ён адбіў нашэсце сакаў, якія захапілі Бактрыю і шэраг усходніх абласцей Ірана, у барацьбе з якімі загінулі два яго папярэднікі.
Пры ім быў адноўлены гандаль па Вялікім шаўковым шляху, перапынены з-за чарады войнаў; ён дасягнуў гандлёвага пагаднення з Кітаем.
Мітрыдат II актыўна ўмешваўся ва ўнутрыдынастычныя звады Селеўкідаў у Сірыі, пры ім жа быў пакладзены пачатак дыпламатычным адносінам з Рымскай імперыяй.