Міф (грэч.μυθοζ) — сакральнае апавяданне, змест якога ўвасоблены ў пэўным вобразе (міфалагічны вобраз), і мае сімвалічны характар.
Міфы былі вядомыя яшчэ ў Старажытнай Грэцыі, дзе так называлі сказы пра багоў і герояў. Сучаснай навукай рысы апавядальнасці (наратыўнасці) формы, сакральнасці зместу і сімвалічнасці вобразаў прызнаюцца ўніверсальнымі для міфаў, але наогул, існавала і існуе вялікая колькасць разнастайных падыходаў да вывучэння міфаў, і, адпаведна, вялікая колькасць канцэпцый міфа. Навуковым вывучэннем міфаў з XIX—XX ст. займаецца міфалогія.
Міфалогія — форма свядомасці, асаблівы працэс мыслення, які захаваўся з архаічных часоў; знаходзіць выяўленне не толькі ў мастацтве, але і ў палітыцы, ідэалогіі, рэкламе.
У цэлым для міфа, які існуе ў наратыўнай форме, характэрна:[1]
сакралізацыя часу першастварэння;
нераздзеленасць вобраза і значэння;
усеагульнае адухаўленне і персаніфікацыя;
моцная сувязь з рытуалам;
цыклічная мадэль часу;
метафарызм;
сімвалізм;
сінтэтызм, дзякуючы якому з міфалогіі генетычна паходзяць філасофія, рэлігія, мастацтва, нават навука;
гармонія, цэласны і ў многім эстэтычны падыход да свету.
Міфы — сюжэты, што выяўляюць розныя аспекты чалавечай самасвядомасці, а сюжэтнасць мае непасрэднае дачыненне да мастацкай слоўнай творчасці, шмат якіх жанраў фальклору і мастацкай літаратуры.
Прытчавасць, лірыка-філасофская медытацыя, арыентаваная на архетыповыя канстанты чалавечага і прыроднага быцця: дом, хлеб, дарога, вада, любоў і г.д. (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, сучасныя пісьменнікі постмадэрнізму).
Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне / Укладальнік: Уладзімір Васілевіч. — Мн: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5.
Шамякіна Т. I. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна; пасляслоўе I. Чароты. — Мн.: Маст. літ., 2008. — 391 с. (Бібліятэка школьніка). ISBN 978-985-02-0925-2.
Беспамятных Н. Мифология: введение в теорию мифа / Николай Беспамятных. — Минск: ООО ФУАинформ, 2004. — 240 с. ISBN 985-6564-84-0. С.13—15.}}