Міхай Бабіч | |
---|---|
венг.: Babits Mihály | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1941[4][5][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ilona Tanner[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, эсперантыст, гісторык літаратуры |
Кірунак | symbolism[d][6] |
Мова твораў | венгерская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Мі́хай Ба́біч (венг.: Babits Mihály, 26 лістапада 1883, Сексард — 4 жніўня 1941, Будапешт) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык.
Бабіч нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. З 1901 па 1905 год ён вучыўся ў Будапешцкім універсітэце па спецыяльнасці настаўніка. Некаторы час ён працаваў настаўнікам у школах гарадоў Бая, Сегеда, Будапешта і Фагараша. З 1908 года ён стаў займацца літаратурай. У 1916 годзе ён стаў адным з рэдактараў венгерскага літаратурнага часопіса «Захад» (венг. Nyugat).
Яго першы зборнік быў выдадзены ў 1908 годзе, і ён зваўся «Лісце з вянка Ірысіна». Пазней ён выпусціў зборнікі «Рэчытатыў» (1916), «Востраў і мора» (1925) і «У гонцы з гадамі» (1928).
Бабіч таксама пераклаў на венгерскую мову творы «Боская камедыя» Дантэ Аліг’еры, «Бура» Уільяма Шэкспіра і некалькі твораў, напісаных на латыні.
У некаторых сваіх творах Бабіч выступае супраць войнаў і імперыялізму. І ў сваім лепшым творы «Кніга Іоны», напісаная ім незадоўга да смерці ён пратэставаў супраць фашызму.