Міхай Мункачы | |
---|---|
венг.: Munkácsy Mihály | |
Імя пры нараджэнні | Міхай Ліб |
Дата нараджэння | 20 лютага 1844[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1900[1][2][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Antal Ligeti[d], Carl Rahl[d], Franz Adam[d], Ludwig Knaus[d] і Benjamin Vautier[d] |
Уплыў на | Fritz von Uhde[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | munkacsy.hu (венг.) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхай Му́нкачы (сапр. Міхай Ліб, венг.: Mihály Munkácsy, Mihály Lieb; 20 лютага 1844, г. Мукачава, Украіна — 1 мая 1900) — венгерскі жывапісец, прадстаўнік рэалізму.
Вучыўся ў Э. Самашы (1862—63), з 1865 у Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў, у 1868—69 у Дзюсельдорфе ў Л. Кнауса .
Зазнаў уплыў майстроў дзюсельдорфскай школы жывапісу, барбізонскай школы і Т. Курбэ.
Пад уздзеяннем рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэй напаўняў свае шматфігурныя карціны драматызмам і сацыяльна-крытычным пафасам: «Камера смяротніка» (1870), «Шчыпальніцы корпіі» (1871), «Начныя валацугі» (1873) і інш. Творы вызначаліся псіхалагічнай пераканаўчасцю, напружаным кантрастам каларыта, пастознасцю жывапіснай манеры.
3 канца 1870-х г. пісаў пераважна рэлігійныя кампазіцыі, адметныя рысамі акадэмізму і салоннасці: «Хрыстос перад Пілатам» (1881), «Се чалавек» (1896) і інш.