Міхал Геранім Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Міхал Геранім Радзівіл | |||||||
![]() Герб «Трубы» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Агінскі | ||||||
Пераемнік | Мацей Радзівіл | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Агінскі | ||||||
Пераемнік | Геранім Януш Сангушка | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 кастрычніка 1744 |
||||||
Смерць |
28 сакавіка 1831 (86 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Марцін Мікалай Радзівіл | ||||||
Маці | Марта з Трамбіцкіх | ||||||
Жонка | Алена з Пшаздзецкіх | ||||||
Дзеці | Антоні Генрык Радзівіл[1], Міхаіл Гедэон Радзівіл[1], Крысціна Магдалена з Радзівілаў[d][1], Анеля з Радзівілаў[d][1] і Людвік Мікалай Радзівіл[d][1] | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Міхал Геранім Радзівіл (1744—1831) — кашталян віленскі (1775—1790), пасля апошні віленскі ваявода (з 1790), паходзіў з роду Радзівілаў.
Сын Марціна Мікалая Радзівіла і Марты Трэмбіцкай. Брат Юзафа Мікалая Радзівіла. Выхоўваўся ў доме апекуна — Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі», дзе атрымаў грунтоўную хатнюю адукацыю, у тым ліку музычную[2]. Навучаўся ў Львове, Нясвіжы.
Абіраўся паслом на сойм 1773, член Пастаяннай Рады ў 1780—1783 і 1793—1794, член Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793).
У 1792 далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Падчас паўстання Т. Касцюшкі знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў наданню сваімі ўраднікамі дапамогі паўстанцаў, выстаўленню рэкрутаў. Потым адыйшоў ад палітычнай дзейнасці.
Уступіў у шлюб з Аленай Пшаздзецкай, вядомай па рамане з каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Аселі ў Небарове, што ў Польшчы. Уладальнік велізарнага стану, уславіўся як добры гаспадар. У Небарове сабраў калекцыю твораў мастацтва.
Меў пяць сыноў, у тым ліку, Антонія Генрыха Радзівіла і Міхаіла Гедыона Радзівіла, а таксама тры дочкі.
Памёр у Варшаве ў веку 87 гадоў. Пахаваны ў Небарове.