Міхал Грабоўскі | |
---|---|
Нараджэнне | 1773[1] |
Смерць |
17 жніўня 1812 |
Род | Грабоўскія |
Бацька | мерк. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
Маці | Альжбета Шыдлоўская |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы |
Міхал Грабоўскі (польск.: Michał Grabowski; каля 1773 — 17 жніўня 1812) — вайсковы дзеяч.
Са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Фармальна сын Яна Ежы, фактычна — Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Вучыўся ў Вільні і Страсбургу. 3 1783 года ў войску ВКЛ. Удзельнічаў у вайне 1792 года з Расіяй. 3 1794 года генерал-ад’ютант караля. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай суправаджаў Панятоўскага ў Гародні і Пецярбургу.
У 1807 годзе далучыўся да арміі Напалеона, генерал брыгады (1808). У вайну 1812 года камандаваў 1-й брыгадай 18-й дывізіі «Вялікай арміі». Часовы губернатар Магілёва. Загінуў у баі за Смаленск.