Агульная інфармацыя | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 красавіка 1997[1][2] (27 гадоў) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 180 см[4] | |||
Вага | 86 кг | |||
Пазіцыя | цэнтральны нападаючы | |||
Хват | правы[d] | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаэл Шпачак (чэшск.: Michael Špaček; нар. 9 красавіка 1997) — чэшскі хакеіст, нападнік швейцарскага клуба «Жэнева-Сервет». У 2015 годзе быў абраны на драфце НХЛ клубам «Вініпег Джэтс» пад агульным 108-м нумарам.
Пачаў кар’еру ў пардубіцкім «Дынама» ў веку 17 гадоў. У свой першы паўнавартасны прафесійны сезон Шпачак назбіраў 12 пунктаў у 40 гульнях. Ён быў абраны ў 4-м раўндзе над агульным 108-м нумарам «Вініпег Джэтс» на драфце НХЛ 2015 года[5]. За каманду аднак не гуляў, але выступаў за клуб «Рэд Дыр Рэбелс» з Заходняй хакейнай лігі ў сезоне 2015—2016 гадоў[6]. 2 чэрвеня 2017 года, пасля двух сезонаў з «Рэд Дыр Рэбелс», Шпачак завяршыў сваю юніёрскую кар’еру, падпісаўшы трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Вініпег Джэтс»[7]. Тым не менш, адразу быў накіраваны ў «Манітоба Мус» з Амерыканскай хакейнай лігі.
За час пандэміі канаранавірусу як абмежавана свабодным агентам з «Джэтс», Шпачак пастанавіў сабе спыніць свае памкненні за акіянам, узгадніўшы гадавы кантракт у Фінляндыі з «Тапарай» у жніўні 2020 года[8]. З пачатку 2021 года вярнуўся на радзіму, прыяднаўшыся да «Ацэларжы»[9]. З новым клубам стаў чэмпіёнам Чэхіі. У маі пераехаў да шведскай «Фрэлюнды», а пасля гуляў у швейцарскіх клубах.