Міхаіл Міхайлавіч Задорнаў (нар. 4 мая1963, Масква) — расійскі эканаміст, прэзідэнт — старшыня праўлення банка ВТБ 24, дзяржаўны дзеяч, Міністр фінансаў Расіі ў 1997—1999, дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі I—IV скліканняў.
У 1980 годзе скончыў сярэднюю школу № 875 ў Маскве з залатым медалём, Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Пляханава (1984; з чырвоным дыпломам), аспірантуру Інстытута эканомікі АН СССР (1988; у 1985—1986 перапыняў навучанне ў сувязі з тэрміновай службай у Савецкай арміі). Кандыдат эканамічных навук (1989; тэма дысертацыі: «Эфектыўнасць інвестыцый у абнаўленні асноўнага капіталу прамысловых прадпрыемстваў»).