Міхаіл Навумавіч Калік | |
---|---|
руск.: Михаи́л (Моисе́й) Нау́мович Ка́лик іўр.: מיכאל קאליק | |
![]() | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 2017 (90 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Міхаіл (Майсей) Навумавіч Калік (29 студзеня 1927, Архангельск, РСФСР — 31 сакавіка 2017, Іерусалім, Ізраіль) — савецкі і ізраільскі кінарэжысёр.
Нарадзіўся ў сям’і акцёра яўрэйскага, а пазней лялечнага тэатра і аднаго з заснавальнікаў архангельскага Тэатра працоўнай моладзі Навума Майсеевіча Каліка. Маці, Лея-Ліба, паходзіла з заможнай кіеўскай сям’і.
Вучыўся на факультэце тэатразнаўства ГІТІСа, пакінуў вучобу ў 1949 годзе, паступіўшы ва УДІК (майстэрня Рыгора Аляксандрава).
У 1951 годзе разам з некалькімі іншымі студэнтамі быў арыштаваны паводле абвінавачання ў «яўрэйскім буржуазным нацыяналізме» і «тэрарыстычных намерах», асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў па артыкуле 58—17. Прайшоў некалькі турмаў і лагераў, у тым ліку Ляфортава і Азярлаг. У лагеры пазнаёміўся з акцёрам Лейбу Левіным. Вызвалены і рэабілітаваны ў 1954 годзе, адноўлены на трэцім курсе інстытута.
Працягнуў вучобу і ў 1958 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ужо як выпускнік майстэрні Сяргея Юткевіча.
Рэжысёр-пастаноўшчык фільмаў «Калыханка», «Чалавек ідзе за сонцам», «Да спаткання, хлопчыкі» і іншых.
Фільм «Любіць…» быў зняты ў 1968 годзе і выйшаў на экраны невялікім тыражом пасля таго, як быў перамантаваны без ведама і згоды аўтара. Рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Калік звярнуўся ў суд, але суд не адбыўся, а ў дачыненні да самога рэжысёра была ўзбуджаная крымінальная справа, і пры ператрусе была рэквізаваная аўтарская копія фільма. У 1990 годзе ён часткова аднавіў і дапрацаваў фільм, бо аўтарская копія так і не была знойдзена.
Зорка Міхаіла Каліка на Алеі акцёрскай славы ў Выбаргу.
У 1971 годзе рэпатрыяваўся ў Ізраіль.
Пахаваны ў Іерусаліме.