Міхаіл Нехем’евіч Таль

Міхаіл Нехем’евіч Таль
Mihails Tāls
Краіны: Сцяг СССР СССР, Сцяг Латвіі Латвія
Дата нараджэння: 9 лістапада 1936(1936-11-09)
Месца нараджэння: Рыга, Латвія
Дата смерці: 28 чэрвеня 1992(1992-06-28) (55 гадоў)
Месца смерці: Масква, Расія
Званне: Гросмайстар (1957)
Узнагароды і прэміі: Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Нехем’евіч Таль (лат.: Mihails Tāls; 9 лістапада 1936, Рыга — 28 чэрвеня 1992, Масква) — савецкі і латвійскі шахматыст, гросмайстар (1957), 8-ы чэмпіён свету па шахматах (1960—1961).

Заслужаны майстар спорту СССР (1960), шасціразовы чэмпіён СССР (1957, 1958, 1967, 1972, 1974, 1978), чэмпіён Латвіі (1953, 1965), васьміразовы пераможца шахматных алімпіяд у складзе каманды СССР, шасціразовы чэмпіён Еўропы і трохразовы чэмпіён свету сярод студэнтаў у камандным заліку, пераможца міжзанальных турніраў (1958, 1964, 1979), турніру прэтэндэнтаў (1959), удзельнік двух матчаў на першынства свету і сямі матчаў прэтэндэнтаў, пераможца 44-х міжнародных турніраў, журналіст, галоўны рэдактар часопіса «Шахматы» (1960—1970).

Зноскі