Міцэліс[1][2] (Lactuca muralis) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе, Турцыі, на Каўказе.
Шматгадовая травяністая расліна 30-100 см вышынёй. Сцябло адзіночнае, амаль голае, гладкае або невыразна баразнаватае, уверсе мяцёлкава-галінастае. Лісце тонкае, зверху светла-зялёнае, знізу шыза-зялёнае, часам з фіялетавым адценнем, лірападобна-перыстарассечанае, з востра-лопасцевымі бакавымі долямі і дзідападобнай 3-лопасцевай канчатковай. Кошыкі шматлікія, дробныя, па 3-5 жоўтых кветак, вузка-цыліндрычныя або вузка-званочкавыя, сабраны ў друзлае мяцёлкавае суквецце. Сямянкі цёмна-фіялетавыя, амаль чорныя, падоўжна-рабрыстыя, у верхняй частцы адцягнуты ў шыйку, якая пераходзіць у зелянява-жоўты носік да 1 мм даўжынёй; носік на канцы дыскападобна пашыраны, з кольцам дробных вейчыкаў на краі; чубок з простых белых тупа вышчэрбленых валасінак, ападае[2].
Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі — Алжыр, Марока, Туніс, у Еўропе, Турцыі, на Каўказе — Арменія, Азербайджан, Грузія; натуралізаваны на востраве Ірландыя, у паўднёва-ўсходняй і паўднёва-заходняй Канадзе, паўночна-ўсходніх і паўночна-заходніх ЗША[3][4][5].
Ва Украіне від расце ў лясах на ўсёй тэрыторыі, акрамя стэпу. Харчовая расліна[2].
Зноскі