Мішэль Блан | |
---|---|
фр.: Michel Blanc | |
![]() | |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1952[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 2024[5][4] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнарыст, акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, рэжысёр, кінарэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0003508 |
![]() |
Мішэль Блан (фр.: Michel Blanc; 16 красавіка 1952, Курбевуа, Францыя — 3 кастрычніка 2024) — французскі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст, які доўгі час выступаў у ролі буркуноў і залётнікаў-няўклюдаў.
Падчас вучобы ў ліцэі Луі Пастэра ў Нёі-сюр-Сен пазнаёміўся з Крысціянам Клаўе, Жэрарам Жун’ё і Цьеры Лермітам. Пасля сябры стварылі французскую тэатральную трупу «Le Splendid». У самым пачатку яны гралі ў раёне Манпарнас, у гаражы, пераўтвораным у кафэ-тэатр, перш чым пераехаць на вуліцу Ламбар. Потым пабудавалі свой уласны тэатр на вуліцы Фабур Сен-Мартэн.