Мішэль Ленц | |
---|---|
Michel Lentz | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 мая 1820[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 7 верасня 1893[2] (73 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Q131718652? |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Кірунак | Патрыятызм |
Жанр | паэзія, гімн, балота і маршы |
Мова твораў | люксембургская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мішэль Ленц (люкс.: Michel Lentz; 21 мая 1820, Люксембург, Вялікае Герцагства Люксембург — 8 верасня 1893, Люксембург, Вялікае Герцагства Люксембург) — люксембургскі паэт, аўтар слоў да гімна Люксембурга «Ons Hémécht».
Мішэль Ленц нарадзіўся 21 мая 1820 года ў горадзе Люксембургу ў сям’і пекара Жан-П’ера Ленца (ням.: Jean-Pierre Lentz) і яго жонкі Маргерыт Спрэсэ (ням.: Marguerite Spresser). Скончыўшы пачатковую школу, ён працягнуў адукацыю ў ліцэі, які скончыў у 1840 годзе, атрымаўшы атэстат сталасці. Праз год навучання філалогіі ў Брусельскім свабодным універсітэце ён паступае на службу ў дзяржаўны сакратарыят.
10 верасня 1851 г. Мішэль Ленц пабраўся шлюбам з Жанай Рэйтэр (ням. ням.: Jeanne Reuter). У іх было трое дзяцей: Мацільда, Эліза і П’ер Матыс-Эдманд.
Усё жыццё да выхаду на пенсію ў 1892 годзе ён прапрацаваў на дзяржаўнай службе. Да моманту смерці, 8 верасня 1893, ён быў ужо амаль цалкам сляпы. 10 верасня 1893 года адбылося афіцыйнае пахаванне Мішэля Ленца, на якім дзяржаўны міністр Поль Эйшэн асабіста прачытаў надмагільную прамову.