Міёмба — від лясістай саванны ў паўднёвай частцы Афрыкі. Міёмбавае рэдкалессе класіфікуецца як біём трапічных і субтрапічных лугоў, саван і кустарнікаў згодна з тыпалогіяй Сусветнага фонду дзікай прыроды. Адрозниваецца перавагай відаў роду Brachystegia (назва якога на мове суахілі гучыць як «міёмба») з дыяпазонам ад вільготнага клімату да паўсухога і ад трапічнага да субтрапічнага або нават ўмеранага. Характэрна, што дрэвы скідаюць лісце на працягу кароткага перыяду ў сухі сезон для памяншэння страты вады, і распускаюць новае лісце акурат перад пачаткам сезону дажджоў з багатай залацістай і чырвонай гамай колераў, маскіруючы хларафіл, што нагадвае колеры восені ўмераных шырот.
Пераважаюць дрэвы з роду Brachystegia. Нягледзячы на працяглы сухі сезон (і малую колькасць ападкаў у некаторых раёнах) лес з’яўляецца домам для многіх відаў, у тым ліку некалькіх эндэмічных відаў птушак. Міёмба таксама забяспечвае харчаванне і прытлак млекакормячым, напр. саваннавы слон, Lycaon pictus, Hippotragus niger, Alcelaphus lichtensteinii.