М’ін Швэ

М’ін Швэ
бірм.: မြင့်ဆွေ
англ.: Myint Swe
в.а. Прэзідэнт М’янмы
з 1 лютага 2021
Папярэднік Він М’ін

Нараджэнне 24 мая 1951(1951-05-24) (73 гады)
Жонка Khin Thet Htay[d]
Веравызнанне тхеравада і будызм
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Ваенная прамысловасць М'янмы[d]
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы

М’ін Швэ (бірм.: မြင့်ဆွေ; нар. 24 мая 1951[1]) — бірманскі палітычны дзеяч, падчас ваеннага перавароту 2021 года прызначаны часовым прэзідэнтам Рэспублікі М’янма. Раней ён займаў пасаду галоўнага міністра правінцыі Янгон ад 30 сакавіка 2011 года да 30 сакавіка 2016 года. 30 сакавіка 2016 года ён быў прыведзены да прысягі ў якасці віцэ-прэзідэнта М’янмы, а з 21 па 30 сакавіка 2018 года выконваў абавязкі прэзідэнта краіны. Этнічна М’ін Швэ з’яўляецца монам; па прафесіі ён былы ваенны афіцэр[2][3].

Ваенная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Акадэмію абаронных паслуг у 1971 годзе ў рамках 15-га набору[4]. У 1997 годзе стаў брыгадным генералам і камандзірам 11-й лёгкай пяхотнай дывізіі. Праз 4 гады прызначаны камандуючым паўночна-ўсходняга камандавання і ўвайшоў у Дзяржаўны савет міру і развіцця. Пазней атрымаў званне генерал-маёра.

Стаў начальнікам упраўлення ваеннай бяспекі пасля таго, як Кхін Н’юн быў арыштаваны ў 2004 годзе[5]. У студзені 2006 года ўзначаліў пятае бюро спецыяльных аперацый (БСА-5).

На пасадзе камандуючага Янгонскай ваеннай акругі ён арыштаваў членаў сям’і У Не Віна пасля меркаванага перавароту ў 2002 годзе, калі змова была раскрыта; арыштаваў Кхін Н’юна і яго паплечнікаў у 2004 годзе; правёў чыстку ў ваеннай разведцы пасля Шафранавай рэвалюцыі ў 2007 годзе. Яго дзеянні пасля цыклона «Наргіс» былі падвергнуты крытыцы[6].

Палітычная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

М’ін Швэ быў прызначаны галоўным міністрам вобласці Янгон пасля парламенцкіх выбараў у 2010 годзе прэзідэнтам Тэйн Сейнам[7].

11 сакавіка 2016 года фракцыя вайсковых дэпутатаў на сходзе Саюза намінавала яго на пасаду віцэ-прэзідэнта М’янмы. 15 сакавіка 2016 года ён атрымаў 213 галасоў, пасля чаго стаў першым віцэ-прэзідэнтам кабінета Тхін Чжо[8], быў прыведзены да прысягі 30 сакавіка 2016 года.

1 лютага 2021 года падчас ваеннага перавароту быў прызначаны на пасаду часовага прэзідэнта М’янмы[9].

Зноскі

  1. Lt Gen Myint Swe(недаступная спасылка). Alternative Asean Network on Burma. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2014. Праверана 2 ліпеня 2008.
  2. 12.3.16.pdf ဒုသမ္မတအဖြစ် ရွေးချယ်တင်မြှောက်ခံရသူတို့၏ ကိုယ်ရေးအချက်အလက် အကျဉ်း(недаступная спасылка) (12 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2018. Праверана 12 March 2016.
  3. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK. Her Majesty's Treasury. UK Government (20 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 January 2013. Праверана 24 July 2011.
  4. Lwin, Min (2008-06-27). "Lt-Gen Myint Swe: Future No 2?". The Irrawaddy. Архівавана з арыгінала 17 лютага 2012. Праверана 2008-07-02.
  5. MYINT SWE(недаступная спасылка). http://www.altsean.org. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2014. Праверана 14 July 2014.
  6. Myint Swe Nominated as New Vice-President (10 July 2012). http://www.irrawaddy.org. Праверана 14 July 2014.
  7. Myint Swe revealed as military VP pick | Frontier Myanmar
  8. Myanmar military picks hardliner Myint Swe to work with Suu Kyi’s proxy president. South China Morning Post (11 сакавіка 2016).
  9. В Мьянме назначили временного президента после госпереворота (руск.)