На апошнім дыханні (фільм, 1960)

На апошнім дыханніM:
фр.: À bout de souffle
Жанр драматычны фільм[3][4][…] і крымінальны фільм[d][5]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 87 хв.
Краіна
Мова англійская[1] і французская[1]
Год 1960 і 5 ліпеня 1960[2]
IMDb ID 0053472
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«На апошнім дыханні»[10] (фр.: À bout de souffle) — дэбютны поўнаметражны фільм Жан-Люка Гадара. Нараўне з карцінамі «Чатырыста ўдараў» і «Хірасіма, любоў мая» — адзін з першых і найбольш ключавых твораў «французскай новай хвалі». Фільм Гадара зрабіў сапраўдны фурор і выклікаў вялікую ўвагу сваім смелым візуальным стылем, які спалучаў ручную здымку і ірваны мантаж. Уваходзіць у розныя спісы лепшых фільмаў у гісторыі кіно.

Галоўны герой фільма Мішэль Пуакар мае прататыпа — сапраўдны Пуакар у лістападзе 1952 года скраў машыну, каб наведаць сваю хворую маці ў Гаўры, і ў канчатковым выніку забіў паліцэйскага-матацыкліста.

Мішэль — малады злачынец, які імітуе цынічныя звычкі экранных герояў Хамфры Богарта. Сыходзячы ад пераследу на сагнанай машыне, Мішэль забівае стрэлам паліцэйскага, які пераследуе яго. Без гроша ў кішэні ён вяртаецца да сваёй амерыканскай сяброўкі Патрыцыі, студэнткі-журналісткі. Хоць Патрыцыя ўвесь час сумняваецца ў разумнасці сваіх дзеянняў, яна не можа перамагчы сваёй цягі да маладога чалавека. Яны пачынаюць праводзіць час разам, займаючыся сексам, хаваючыся ад паліцэйскіх і крадучы машыны, каб зарабіць грошай на ўцёкі ў Італію. Чым бліжэй паліцыя, тым большая вытрымка патрабуецца ад Мішэля і тым ясней, што дабром яго з Патрыцыяй выхадкі не скончацца…

  1. а б Unifrance — 1949. Праверана 29 верасня 2020.
  2. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  3. http://www.imdb.com/title/tt0085276/ Праверана 13 мая 2016.
  4. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-29/ Праверана 13 мая 2016.
  5. http://www.imdb.com/title/tt0053472/ Праверана 13 мая 2016.
  6. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=29.html Праверана 13 мая 2016.
  7. http://www.imdb.com/title/tt0073471/ Праверана 13 мая 2016.
  8. а б в http://stopklatka.pl/film/do-utraty-tchu Праверана 13 мая 2016.
  9. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.imdb.com/title/tt0053472/fullcredits Праверана 13 мая 2016.
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — артыкул Жан-Поль Бельмандо