Набярэжная Арфеўр, 36

Набярэжная Арфеўр, 36M:
фр.: 36 quai des Orfèvres
Жанр крымінальны фільм[d][1], драматычны фільм[1] і неануар[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Gaumont Film Company[d]
Працягласць 107 хв.
Краіна
Мова французская
Год 24 лістапада 2004
IMDb ID 0390808

«Набярэжная Арфеўр, 36» (фр.: 36 Quai des Orfèvres) — французскі дэтэктыўны фільм, які выйшаў на экраны ў 2004 годзе.

У Парыжы з’явілася банда налётчыкаў, якая з асаблівай жорсткасцю рабуе інкасатарскія грузавікі. Здабыча спрытных злачынцаў: сем грузавікоў, дзевяць па-зверску забітых ахоўнікаў, два мільёны еўра гатоўкай.

Начальнік крымінальнай паліцыі дывізіённы камісар Парыжа Рабер Мансіні становіцца шэфам Прэфектуры парыжскай паліцыі і шукае сабе замену.

За расследаванне гэтых злачынстваў возьмуцца адразу дзве брыгады крымінальнай паліцыі, на чале якіх стаяць былыя сябры камісар Дэні Клейн (Брыгада па Барацьбе з Бандытызмам, (фр. Brigade de répression du banditisme (BRB)) і камісар Леа Врынкс (Брыгада вышуку і рэагавання — Brigade de recherche et d’intervention (BRI). У іх зусім розныя метады працы і мэты. і калі Врынкс максімальна блізка набліжаецца да разгадкі, трапляючы ў цяжкую сітуацыю, Клейн подла падстаўляе яго, не ўсведамляючы, чым гэта можа скончыцца.

  1. а б в http://www.imdb.com/title/tt0390808/ Праверана 13 красавіка 2016.
  2. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=54673.html Праверана 13 красавіка 2016.
  3. http://www.commeaucinema.com/notes-de-prod/36-quai-des-orfevres,24863 Праверана 13 красавіка 2016.
  4. а б в г д е ё ж з Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. а б в г д е http://www.imdb.com/title/tt0390808/fullcredits Праверана 13 красавіка 2016.