Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Навазыбкаў (руск.: Новозыбков) — горад (з 1809 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Навазыбкаўскай гарадской акругі Бранскай вобласці. Насельніцтва 42,7 тыс. чалавек (2005), трэці па велічыні ў вобласці пасля Бранска і Клінцоў.
Заснаваны ў 1701 годзе. Асноўную частку першапасяленцаў склалі стараверы, уцекачы з цэнтральных абласцей Расіі. Цягам гісторыі горада стараверы адыгрывалі значную ролю ў жыцці і развіцці Навазыбкава і складалі значную частку яго насельніцтва. Зараз у Навазыбкаве знаходзіцца адзін з духоўна-адміністрацыйных цэнтраў Рускай дрэўлеправаслаўнай царквы.
Размешчаны на паўночным захадзе Бранскай вобласці недалёка ад мяжы з Гомельскай вобласцю (Беларусь) на рацэ Карна, у межах украінскай і беларускай этнічных тэрыторый.
Навазыбкаў развіваўся паводле плана рэгулярнай забудовы (зацверджаны ў 1826 годзе, скарэктаваны ў 1840 годзе). Рэгулярная планіроўка ў некаторых раёнах разбівалася згібамі рэк Зыбкая і Карна.
У 1686 і 1688 гадах ва ўрочышчы Зыбкае пасяліліся браты Карпавы, з 1695 года тут сталі сяліцца сем’і старавераў. У 1701 годзе быў атрыманы аблогавы ліст на заснаванне на землях Старадубскага палка слабодкі Зыбкая. У 1704—1716 гадах яна знаходзілася ва ўладанні палкоўніка Міклашэўскага і яго ўдавы, а ў 1716 годзе слабада перададзена ва ўпраўленне Раскольніцкай канторы. У 1720-х гадах каля слабады ўзніклі стараабрадніцкія манастыры. У 1739—1758 гадах тут служыў святар Патрыкій, прызнаны кіраўніком старадубска-веткаўскіх старавераў. Буйны цэнтр мылаварэння, вытворчасці канаплянага масла. З 1782 года пасад Зыбкоў Ноўгарад-Северскага намесніцтва (да 1796), Маларасійскай губерні (1796—1802), Чарнігаўскай губерні (1802—1809). З 1809 года павятовы горад Чарнігаўскай губерні (да 1919 года). У XIX стагоддзі ў горадзе развіваліся парусінавая, гарбарная, свячная і салатапенная вытворчасць. Навазыбкаў быў цэнтрам гандлю (хлеб, пянька, буйную рагатая жывёла, сала, масла, свечкі), тут праходзілі 4 штогадовыя кірмашы. У 2-й палове ХІХ стагоддзя атрымалі развіццё спіртавая і запалкавая вытворчасць (Навазыбкаўскі павет з пачатку 1900-х гадоў стаў найбуйнейшым вытворцам запалак у Расійскай імперыі). У 1887 годзе адкрыты пастаянны рух па чыгуначнай лініі Гомель — Бранск.
У сакавіку 1917 года ў горадзе створаны Навазыбкаўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які ўзялі пад кантроль эсэры і меншавікі[2]. У маі 1917 года прайшла 14-дзённая забастоўка рабочых. 8 ліпеня прайшоў 1-ы павятовы з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў, а 15 жніўня — 2-і з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў. У верасні ў горадзе былі ўведзены абмежаванні на продаж хлеба. 30 кастрычніка пры дапамозе бальшавіцкіх абвестак гаражане даведаліся пра Кастрычніцкі пераварот і звяржэнне Часовага ўрада. У канцы лістапада на запалкавай фабрыцы «Хваля Рэвалюцыі» прайшоў агульнагарадскі сход насельніцтва, на якім быў абраны Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў на чале з бальшавіком Захарыем Георгіевічам Сторажавым[3].
Горад быў акупаваны германскімі войскамі з сакавіка/красавіка 1918 года, 23 снежня 1918 заняты Чырвонай Арміяй. 1 студзеня 1919 года пастановай І з’езда КП(б) Беларусі разам з часткай Чарнігаўскай губерні Навазыбкаўскі павет уключаўся ў Беларускую ССР[4], але I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, не ўхваліў гэта рашэнне. Навазыбкаў у 1919 годзе ўвайшоў у склад Гомельскай губерні РСФСР.
Павятовы горад Гомельскай губерні (1919—1926), Бранскай губерні (1926—1929), раённы цэнтр Заходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944).
Акупаваны германскімі войскамі 16 жніўня 1941, савецкія войскі вызвалілі Навазыбкаў 25 верасня 1943 года.
З 1944 года раённы цэнтр Бранскай вобласці.
|
У 1925 годзе ў горадзе працавала 7 школ першай ступені:
Акрамя была некалькі 7-гадовых школ:
Школы Другой ступені:
Школы павышанага тыпу і прафісійныя школы:
Налічвалася 8 дзіцячых дамоў.
У 1930 годзе адкрыты Навазыбкаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, які праіснаваў да 1976 года, а затым перанесены ў Бранск і працуе сёння ў якасці Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Сёння навучальныя ўстановы прадстаўлены школамі, установамі сярэдняй прафесійнай адукацыі, музычнай школай, прафесійна-педагагічным каледжам, медыцынскім каледжам, прамысловым тэхнікумам, філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І. Г. Пятроўскага, сельскагаспадарчым тэхнікумам, тэхнікумам кіравання і бізнесу.