Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Наваміргарад[1] ці Навамыргарад[2] (укр.: Новомиргород) — горад ва Украіне, у паўднёвай частцы Сярэдняга Прыдняпроўя, адміністрацыйны цэнтр Навамыргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці. Размешчаны на рацэ Вялікая Высь за 72 км ад Кіраваграда. Насельніцтва — 12 528 жыхароў (паводле ацэнкі 2005 года).
Першая згадка пра горад датуецца 1740 годам.[3] З 1752 года Наваміргарад — адміністрацыйны цэнтр Новай Сербіі. З 1923 года — раённы цэнтр Елісаветградскай акругі, з 1959 — горад раённага падпарадкавання Кіраваградскай вобласці.
Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 26 ліпеня 2001 года Наваміргарад унесены ў спіс гістарычных населеных пунктаў Украіны. У 2010 годзе горад адзначыў 270-гадовы юбілей.