Горад
Наваполацк
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навапо́лацк[5] (трансліт.: Navapolack) — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, на левым беразе р. Заходняя Дзвіна. За 12 км ад Полацка, 112 км ад Віцебска. Насельніцтва 102 288 чалавек (2017)[6].
У 1954 дзяржаўная камісія разглядала пытанне па выбары пляцоўкі для будаўніцтва ў Беларусі нафтаперапрацоўчага завода. Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацка, за 10—12 км ад старажытнага горада па цячэнні Заходняй Дзвіны на беларускім участку нафтаправода «Дружба». У жніўні 1955 праектны інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект» стаў працаваць над праектам стварэння новага горада. 7.6.1958 на лясістым беразе Заходняй Дзвіны, непадалеку ад невялічкіх вёсачак Слабада і Новы Двор Полацкага раёна, разбіў палаткі першы атрад будаўнікоў.
22 кастрычніка 1959 года на тэрыторыі будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода ўтвораны рабочы пасёлак Полацкі, у склад пасёлка ўключаны прамысловая пляцоўка Полацкага нафтаперапрацоўчага завода, пляцоўка вытворча-тэхнічнай базы будаўнічага трэста № 16 «Нафтабуд», размешчаныя на тэрыторыі Ветрынскага раёна, тэрыторыя жылога гарадка, а таксама вёскі Плаксы, Серадома і Слабада, пералічаныя са складу Экіманскага сельсавета Полацкага раёна[7]. Утвораны рабочы пасёлак быў перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Полацкага гарсавета.
У 1962 годзе быў пабудаваны Калінінскі мост, які звязаў два берагі Дзвіны.
14 снежня 1963 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дае гораду сучасную назву і падпарадкаванне непасрэдна вобласці[8].
30 верасня 1964 года ў мяжу Наваполацка ўключаны вёскі Беланова, Меруголава, Новікава, Новы Двор, Паштары, Праварышча, Рулёўка і хутар Шапілаўка Фарынаўскага сельсавета Полацкага раёна[9], 17 красавіка 1968 года — вёска Шніткі Фарынаўскага сельсавета[10].
У 1966 годзе ў горадзе пачаў дзейнічаць філіял БПІ, а з 1974 года адкрыў свае дзверы ўжо новы інстытут у сістэме адукацыі — Наваполацкі політэхнічны інстытут. Першым рэктарам НПІ стаў Эрнст Міхайлавіч Бабенка, які ўжо ў 1993 годзе быў таксама першым рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта — адной з лепшых рэгіянальных вышэйшых навучальных устаноў вобласці і краіны.
У 1970-я гады ў Наваполацку пабудавалі заводы «Вымяральнік» (стратэгічны аб’ект, звязаны з абаронным і касмічным прамысловым комплексам) і бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Горад дасягнуў піка свайго росту. Пачалося будаўніцтва раёнаў са шматпавярховай забудовай, а таксама сетцы сацыяльных аб’ектаў (кінатэатр «Мінск», комплекс пабудоў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы і г.д).
28 красавіка 1978 года ў склад Наваполацка ўключаны вёскі Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета[11].
Наваполацк пабудаваны на раўніннай багнаватай мясцовасці з невысокімі грудамі, вышыня якіх не перавышае 5-10 м. Мясцовасць слаба зрэзана рачнымі далінамі. Рэльеф мясцовасці прадстаўляе сабой плоскую нізіну з дзярнова-падзолістай і супясчанай глебай. Глебы Наваполацка — дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу[12].
Адлегласць ад Наваполацка да буйных гарадоў (па аўтадарогах)[13][14] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рыга ~ 407 км Стакгольм ~ 1209 км Осла ~ 2301 км |
Пскоў ~ 281 км Санкт-Пецярбург ~ 595 км Талін ~ 657 км Хельсінкі ~ 742 км Мурманск ~ 1878 км |
Цвер ~ 579 км Волагда ~ 1095 км Архангельск ~ 1691 км |
|||||||
Даўгаўпілс ~ 186 км Берлін ~ 1278 км Капенгаген ~ 1704 км Лондан ~ 2342 км |
Масква ~ 631 км Омск ~ 3223 км Іркуцк ~ 5697 км Магадан ~ 9794 км Уладзівасток ~ 9810 км Хабараўск ~ 10020 км |
||||||||
Вільнюс ~ 258 км Гродна ~ 433 км Брэст ~ 583 км Варшава ~ 708 км Прага ~ 1383 км Парыж ~ 2290 км Рым ~ 2529 км Мадрыд ~ 3611 км |
Мінск ~ 235 км Магілёў ~ 256 км Гомель ~ 431 км Кіеў ~ 683 км Львоў ~ 847 км Варонеж ~ 953 км Адэса ~ 1149 км Севастопаль ~ 1636 км Краснадар ~ 1783 км Тэль-Авіў ~ 3956 км |
Данецк ~ 1420 км Уладзікаўказ ~ 2198 км Душанбэ ~ 4381 км Дэлі ~ 5984 км Пекін ~ 8005 км |
|||||||
У горадзе існуе шырокая сфера абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі. Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне бытавога абслугоўвання насельніцтва мае ў сваім складзе Дом быту, розныя атэлье, бюро бытавых паслуг, майстэрні, цырульні, хімчыстку, лазні і пральні. Шырокая сетка прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Буйнейшым гандлёвым прадпрыемствам горада з’яўляецца ДГП «Базіс».
Значны ўклад у эканоміку горада ўносяць прадпрыемсты недзяржаўных форм уласнасці. Прадпрымальніцкі сектар у Наваполацку ў адпаведнасці з другімі рэгіёнамі вобласці развіты дастаткова. На тэрыторыі горада працуе 275 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Напрамкі іх дзейнасці разнабаковыя: прамысловасць, будаўніцтва, оптавы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.
12 лістапада 1958 года ў адным з першых інтэрнатаў пасёлка Полацкі была ўведзена ў строй дзеячых ручная тэлефонная станцыя на 100 нумароў і радыёвузел магутнасцю 0,6 кілавата. 30 студзеня 1967 года загадам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення № 10 арганізаваны Наваполацкі гарадскі вузел сувязі на поўным гаспадарчым разліку. У складзе аддзяленняў сувязі былі тэлефаністкі і манцёры ГТС, аператары паштовай сувязі і аператары тэлеграфна-тэлефоннай сувязі, паштальёны па дастаўцы друку[17].
Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай (ААТ Нафтан, Палімір), будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Гасцініцы «Нафтан», «Беларусь», «Дружба», «Спартыўная». Дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Еўрапарк». Наваполацкая ЦЭЦ
Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка. Цэнтр нацыянальнай культуры і рамёстваў.
Першай у Наваполацку ў 1959 г. была адкрыта СШ № 1, якая называлася СШ № 10 г. Полацка. У 1963 г. пачала работу СШ № 2, у 1966 г. — СШ № 3, у 1969 г. — СШ № 4.
На сённяшні дзень у горадзе працуюць 13 сярэдніх школ, 2 базавыя, пачатковая, 2 вячэрнія школы, ліцэй, гімназія, каледж. Працуе 31 дзіцячы сад.
Сярэднія адукацыйныя школы горада працуюць у розных мэтавых кірунках:
У горадзе адкрыты Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 нафтавікоў, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, музычны каледж.
Дзейнічае шэраг пазашкольных устаноў — дзіцячы юнацкі спартыўны клуб, Палац дзяцей і моладзі.
У Наваполацку працуе цэнтральная гарадская бальніца, якая ўключае ў сябе: гарадскую бальніцу, гарадскую паліклініку № 1, гарадскую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, гарадскую стаматалагічную паліклініку, скурна-венералагічны дыспансер, гарадскі процітуберкулёзны дыспансер, псіханеўралагічны дыспансер, станцыю хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, гарадскую станцыю пералівання крыві, гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі[19]. ААТ «Нафтан» уключае ў сябе медыцынскую службу нафтаперапрацоўчага завода і паліклініку завода «Палімір»,
У Наваполацку налічваецца 9 помнікаў.