Навуковец

І. Д. Чэрскі — выдатны геолаг і географ

Вучоны[1] або навуковец — спецыяліст у якой-небудзь навуковай галіне, які ўнёс рэальны ўклад у навуку. Звычайна вучонымі называюць тых людзей, якія ўжываюць навуковы метад.

Вучоны можа быць экспертам у адной або некалькіх галінах навукі. Паняцці «вучоны» і «навука» прайшлі доўгае развіццё і эвалюцыю, і іх разуменне ў розных культурах можа адрознівацца, аднак пры гэтым была сфарміравана сусветная навуковая супольнасць, якая зблізіла ўяўленні аб навуцы і вучоных у розных краінах. Навуковая метадалогія, якую выкарыстоўваюць вучоныя, у прыватнасці, уключае ў сябе абагульненне добра правераных фактаў, прымяненне абстрактных паняццяў, генераванне і праверку гіпотэз, стварэнне тэорый як фактаў больш агульнага ўзроўню, развіццё навуковага апісання, пачынаючы з добра вывучанага, у бок непазнанага.

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.119.