Нагойскі ўніверсітэт | |
---|---|
яп.: 名古屋大学 | |
Заснаваны | 1939 |
Студэнты | 15 834[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт |
nagoya-u.ac.jp (яп.) en.nagoya-u.ac.jp (англ.) cn.nagoya-u.ac.jp (кіт.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нагойскі ўніверсітэт — адзін з нацыянальных універсітэтаў Японіі. Размешчаны ва ўсходняй частцы горада Нагоя, з’яўляецца адным з найбольш прэстыжных у краіне.
Універсітэт узыходзіць сваімі каранямі ў 1871 год, калі ён быў часовай медыцынскай школай. У 1939 годзе становіцца Нагойскім Імператарскім універсітэтам. У 1947 годзе быў перайменаваны ў Нагойскі ўніверсітэт. З 2004 года стаў часткай сістэмы нацыянальных універсітэтаў.
Большая частка студэнтаў — з рэгіёну Такай, хоць значная доля навучэнцаў з іншых частак Японіі.