сцёблы светла-жоўтага колеру з чырвонымі палоскамі, крохкія. Лісцерэдукаванае да плёнкавых жаўтлявых лусках.
Суквецце — гронка. Кветкі жоўтыя, паніклыя, з ружовымі альбо пурпурнымі плямамі і светла-фіялетавай плямай. Звычайна размнажаецца вегетатыўна з дапамогай карэнішчаў, аплодненыя кветкі і насенныя каробачкі сустракаюцца вельмі рэдка.
Расце ў вільготных хвойных і змешаных лясах. Звычайна жыве ў тоўшчы моху, выносячы вонкі толькі сцябло з кветкамі.
Доўгі час лічыўся зніклым відам для Беларусі, паколькі батанікі не знаходзілі яго на прасторах краіны з 1920-х гадоў. Аднак у 2009 годзе на тэрыторыі Браслаўскага раёна быў ізноў знойдзены адзінкавы асобнік[2].
Расліна абаронена ў многіх месцах, яна з’яўляецца выключна рэдкай і не павінна быць выдалена з асяроддзя пражывання або парушаная[3].
У Беларусі і Расіі від з нявызначаным статусам. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Расіі і шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Вымірае ў сувязі з асушваннем балот і высечкай лесу.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.394. Epipogium aphyllum (F.W.Schmidt) Sw. — Надбородник безлистный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 504. — ISBN 8-87317-091-6.