Надзвычайнае становішча — асаблівы прававы рэжым дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання , прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, які ўводзіцца ў краіне ці асобных яе раёнах для абароны ад знешняй ці ўнутранай пагрозы, падтрымання грамадскага парадку. Магчымасць увядзення звычайна прадугледжваецца канстытуцыяй[1].
Рэжым надзвычайнага становішча прадугледжвае абмежаванне правоў і свабод грамадзян, юрыдычных асоб, а таксама ўскладанне на іх дадатковых абавязкаў. Уводзіцца ў выпадку стыхійнага бедства, тэхналагічнага здарэння, узброенага сутыкнення і грамадскага беспарадку[2].
24 чэрвеня 2002 года А. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 117-З «Аб надзвычайным становішчы». Паводле 1-га артыкула Закона, надзвычайнае становішча азначае часовы прававы парадак дзейнасці ўстаноў і службовых асоб, што дапускае прыпыненне правоў і свабод асоб і ўстаноў і ўскладанне дадатковых абавязкаў на іх. Паводле 3-га артыкула, падставай для яго ўвядзення служыць:
У выпадку бедства падставай бывае тэхнагеннае здарэнне і прыроднае (стыхійнае) бедства, у тым ліку экалагічнае: эпідэмія і эпізаотыя. Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўказам прэзідэнта Беларусі з унясеннем яго ў 3-дзённы тэрмін на зацвярджэнне Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Указ страчвае сілу, калі Савет Рэспублікі зацвярджае яго меншасцю галасоў ад свайго поўнага складу. Паводле 9-га артыкула, «Тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча, якое ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не можа перавышаць 30 содняў, а ўводзімага ў яе асобных мясцовасцях, — 60 содняў». Для падаўжэння яго тэрміна дзеяння патрабуецца новы ўказ прэзідэнта[3].
Паводле 11-га артыкула Закона 2002 г. «Аб надзвычайным становішчы», указ прэзідэнта Беларусі можа прадугледжваць у якасці захадаў:
Пры бедстве таксама могуць прадугледжвацца:
Пры гвалце могуць прадугледзіць:
Паводле 14-га артыкула, на час надзвычайнага становішча адкладаюцца выбары і рэферэндум. 14-м артыкулам таксама дапускаецца скасаванне з боку прэзідэнта Беларусі заканадаўства ўстаноў дзяржаўнага кіравання. Для забяспячэння парадку надзвычайнага становішча выкарыстоўваюць сілы і сродкі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўнутраныя войскі, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Таксама могуць прыцягнуць Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь і памежныя войскі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Паводле 24-га артыкула, прыцягнутым да выратавальнай працы грамадзянам выплочваецца заробак. Урад Беларусі пакрывае пацярпелым грамадзянам маёмасную шкоду і дае жыллё[3].
У СССР надзвычайнае становішча абвяшчалі падчас міжэтнічных хваляванняў у Азербайджанскай (Карабахская вайна), Армянскай і Узбекскай ССР[1].