Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | ж |
Поўнае імя | Надзея Мікалаеўна Астапчук |
Спецыялізацыя | штурханне ядра |
Клуб | БФСТ «Дынама» |
Нарадзілася |
28 кастрычніка 1980[1] (43 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Трэнеры | А. М. Яфімаў |
Рост | 180 см |
Вага | 95 кг |
IAAF | 14269709 |
Асабістыя рэкорды | |
Ядро | 21.09 (2005) NR |
Асабістыя рэкорды ў памяшканні | |
Ядро | 20.56 (2003) NR |
Апошняе абнаўленне: 22 ліпеня 2012 | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надзея Мікалаеўна Астапчук (нар. 28 кастрычніка 1980, в. Вялікія Арлы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Рэкардсменка Беларусі ў штурханні ядра.
На Алімпійскіх гульнях 2004 заняла 4-е месца. Чэмпіёнка свету 2005, 2010. Чэмпіёнка Еўропы 2005, 2010, сярэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 2001, 2003, 2007, 2008, 2011, 2012 і Чэмпіянату Еўропы 2006.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Надзея Астапчук атрымала бронзавы медаль у штурханні ядра. Пазней у яе аналізах выяўленыя забароненыя рэчывы дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і тамаксіфен, у 2017 яна пазбаўленая медаля.
На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане ў штурханні ядра паказала найлепшы вынік сярод усіх спартсменак. Аднак у яе допінг-пробах (першая была ўзята напярэдадні спаборніцтваў, другая — адразу пасля іх завяршэння) быў выяўлены забаронены прэпарат метэналон. На падставе станоўчых проб па рэкамендацыі Дысцыплінарнага камітэта Выканаўчым камітэтам МАК Надзея Астапчук дыскваліфікавана ў алімпійскіх спаборніцтвах, выключана са складу ўдзельнікаў Алімпіяды 2012 года, абавязана вярнуць медаль і дыплом[2].
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года[3].