Надзя Мурад

Надзя Мурад
араб. نادية مراد‎‎
Род дзейнасці выкладчык, актывіст, палітычны актывіст
Дата нараджэння 10 сакавіка 1993(1993-03-10)[1] (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне езідызм[d]
Узнагароды і прэміі
Сайт nadiasinitiative.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надзя Мурад Басе Таха (курд.: نادیە موراد, араб. نادية مراد‎‎; нар. 10 сакавіка 1993(1993-03-10)[1], Коча[d], Найнава[d][2][3]) — іракская праваабаронца езідскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Яна марыла стаць педагогам, але не змагла скончыць універсітэт: яе пасёлак Коча ў 2014 годзе захапілі баевікі ІДІЛ. Разам з іншымі езідамі (субэтнас курдаў) трапіла ў лік тых, каго пераследвалі ісламісты. Большасць яе сям’і джыхадзісты забілі за адмову прыняць іслам. Надзя апынулася ў сексуальным рабстве, спрабавала няўдала бегчы, за што падвяргалася катаванням. Некалькі разоў перапрадавалася. Змагла збегчы толькі пасля трох месяцаў палону.

У 2016 годзе Надзе Мурад стала паслом па абароне годнасці людзей, якія перажылі гандаль, ад упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці. Жыве ў Германіі.

Лаўрэат прэміі імя Сахарава (2016).

Зноскі

  1. а б https://www.nobelprize.org/prizes/peace/2018/murad/facts/ Праверана 8 лістапада 2024.
  2. а б в Who is the Nobel Peace Prize 2018 winner Nadia Murad? Праверана 5 кастрычніка 2018.
  3. а б nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 18 студзеня 2019.