Надмагілле[1] (магільная пліта, надмагільны помнік, надмагільны камень) — архітэктурна-скульптурны твор (крыж, камень, скульптура або архітэктурнае збудаванне), які ўстанаўліваецца на магіле для ўшанавання памяці памерлага. Надмагілле — самы распаўсюджаны тып мемарыяла.
На надмагіллі звычайна пішуць імя нябожчыка, даты нараджэння і смерці, часта пішацца эпітафія. Выгляд надмагілля залежыць ад шматлікіх фактараў: завяшчання памерлага, рэлігійных і грамадскіх традыцый, матэрыяльнага становішча сям'і і г.д. , а таксама ад абставін падчас пахавання, напрыклад, баявыя дзеянні падчас вайны.
Надмагілле на Вікісховішчы |