Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назрань (інгуш.: На́на-На́ьсаре) — горад у Расіі (да 2000 года — сталіца Інгушэціі), адміністрацыйны цэнтр Назранаўскага раёна. Насельніцтва 130,2 тыс. чалавек (2006).
Заснавана ў 1781 годзе. У афіцыйных дакументах упершыню згадваецца ў 1810 годзе як Назранаўскі рэдут. У 1817 і 1832 гадах крэпасць Назрань перабудоўвалася і ўмацоўвалася. У 1841 годзе адбіла аблогу імама Шаміля. У 1858 годзе адбылося Назранаўскае паўстанне.
У 1868 годзе ў Назрані адкрыта Назранаўская Горская школа — першая ў Інгушэціі свецкая навучальная ўстанова. У 1893 годзе пабудаваны чыгуначны вакзал. У 1944 годзе, у сувязі з дэпартацыяй чачэнцаў і інгушоў, сяло Назрань увайшло ў склад Паўночна-Асяцінскай АССР і было пераназвана ў Коста-Хетагурава (у гонар асяцінскага паэта Коста Хетагурава). Пасля аднаўлення Чачэна-Інгушскай АССР ў 1957 годзе сялу было вернута гістарычная назва. Статус горада прысвоены 16 кастрычніка 1967 года.