Назіра́нне за пту́шкамі, або бёрдво́чынг (ад англ.: bird + watch) (англ.: birdwatching, сінонім — birding) — адзін з відаў актыўнага адпачынку, які ёсць назіраннем і вывучэннем птушак. Назіранне за птушкамі можа быць хобі, альбо відам грамадзянскай навукі. Назіранне можа адбываецца няўзброеным вокам, альбо з дапамогай бінокля ці іншай аптычнай прылады, а таксама з дапамогай публічных вэб-камер. Акрамя назірання, гэтая дзейнасць уключае і праслухоўванне спеваў птушак[1][2].
Бальшыня назіральнікаў за птушкамі займаюцца гэтай дзейнасцю з рэкрэацыйных ці сацыяльных прычын, супроць арнітолагаў, якія займаюцца вывучэннем птушак з выкарыстаннем афіцыйных навуковых метадаў[3][4].
Назіранне за птушкамі на Вікісховішчы |