Найлепшыя гады нашага жыцця

Найлепшыя гады нашага жыццяM:
англ.: The Best Years of Our Lives
Постар фільма
Жанры ваенны фільм[d][1] і драматычны фільм[1][2][…]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Мастак-пастаноўшчык Perry Ferguson[d]
Кінакампаніі Samuel Goldwyn Productions[d] і RKO Pictures[d]
Працягласць 172 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 1946 і 17 лістапада 1947
IMDb ID 0036868
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Найлепшыя гады нашага жыцця» (англ.: The Best Years of Our Lives) — чорна-белая меладрама 1946 года, знятая рэжысёрам Уільямам Уайлерам па сцэнарыі Роберта Шервуда, экранізацыя рамана Макінлі Кантара «Услаўленне мяне» (Glory for Me). Фільм набыў прызнанне крытыкаў і меў камерцыйны поспех, стаўшы самым касавым фільмаў у ЗША і Вялікабрытаніі пасля «Знесеных ветрам»[7]. Стужка атрымала восем прэмій «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм года, а таксама шэраг іншых узнагарод.

У 1989 годзе ў ліку першых 25 карцін уключаны ў Нацыянальны рэестр фільмаў.

Гісторыя трох салдат амерыканскага войска, якія вяртаюцца дадому пасля Другой сусветнай вайны. Фрэд, Эл і Гамер ваявалі на фронце і марылі вярнуцца дадому, але зараз іх чакае складаны перыяд адаптацыі ў некалі звыклым асяроддзі.

Дзеці Эла ўжо выраслі і зараз яму трэба зноўку пазнаць гэтых амаль дарослых рабят, якія ўступаюць у самастойнае жыццё. Вярнуўшыся дадому Фрэд даведаецца, што яго прыгожая пустышка жонка яго не асабліва чакае, а даўно жыве сваё жыццё, растраціўшы ўсе яго назапашванні. У той жа час, страціўшы на вайне абедзве рукі, Гамер не ведае як правільна паступіць са сваёй каханай, на якой абяцаў ажаніцца, бо зараз ён калека, а яна заслугоўвае шчасця.

  1. а б в http://www.imdb.com/title/tt0036868/ Праверана 16 красавіка 2016.
  2. а б в г http://www.cinemarx.ro/filme/The-Best-Years-of-Our-Lives-Cei-mai-frumosi-ani-ai-vietii-noastre-8706.html Праверана 16 красавіка 2016.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р http://www.imdb.com/title/tt0036868/fullcredits?ref_=tt_cl_sm Праверана 16 красавіка 2016.
  4. а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=25308.html Праверана 16 красавіка 2016.
  5. http://www.filmaffinity.com/en/film501537.html Праверана 16 красавіка 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  7. The Ultimate Chart: 1–100(недаступная спасылка). Брытанскі інстытут кіно (28 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2019.