| ||||||||||||||||||||||||||
На́льчык[3] (руск.: Нальчик) — горад-курорт на поўдні Расіі. Сталіца Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі, яе адміністрацыйны, культурны і адукацыйны цэнтр. Адміністрацыйны цэнтр муніцыпальнага ўтварэння «Гарадская акруга горад Нальчык». Носіць ганаровае званне «Горада воінскай славы». Бальнеялагічны і кліматычны курорт федэральнага значэння. Насельніцтва 245 756 чал. (2024). Заснаваны ў 1724 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Нальчык (басейн Церака), у маляўнічай мясцовасці ля падножжа Галоўнага Каўказскага хрыбта на вышыні 512 метраў над узроўнем мора.
У на месцы горада ў 1743 годзе быў заснаваны аул[4][5]. З 1808 года — адміністрацыйны цэнтр Кабарды, рэзідэнцыя кабардзінскіх князёў. У 1817 годзе тут была пабудавана руская крэпасць на Каўказскай памежнай умацаванай лініі[4][6]. У 1838 годзе каля крэпасці заснавана ваеннае пасяленне, якое ў 1871 годзе было пераўтворана ў слабаду, стаўшую цэнтрам Нальчыксай акругі Церскай вобласці}}[6][4]. У 1921 годзе Нальчык атрымаў статус горада — адміністрацыйнага цэнтра Кабардзінскай, з 1922 года — Кабарзіна-Балкарскай аўтаномнай вобласці; у 1936—1991 гадах — сталіца Кабардзіна-Балкарскай АССР (у 1944—1957 гадах — Кабардзінскай АССР)[4].
У час Вялікай Айчыннай вайны кастрычніка 1942 года па студзень 1943 года горад быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі войскамі.
У горадзе размешчаныя заводы: машынабудаўнічы (абсталяванне грузавых аўтамабіляў), электронікі, металаапрацоўчы. Аэрапорт, чыгуначная станцыя.
|