Наміб (парт.: Namіbe, англ.: Namіb) — прыбярэжная пустыня ў паўднёва-заходняй частцы Афрыкі. Назва пустыні паходзіць з мовы карэннай народнасці нама. Плошча Наміба складае звыш 100 000 км². Пустыня распасціраецца на 1900 км уздоўж узбярэжжа Атлантычнага акіяна ад горада Намібэ ў Анголе, праз усю Намібію (якая атрымала ад пустыні сваю назву) да вусця ракі Аліфантс у Капскай правінцыі ПАР. Ад акіяна яна сыходзіць углыб кантынента на адлегласць ад 50 да 160 км да падножжа ўнутрыкантынентальнага плато, на поўдні яна злучаецца з паўднёва-заходняй часткай Калахары.
Назва «Наміб» на мове народнасці нама азначае «месца, дзе нічога няма». Пустыня Наміб надзвычай сухая (толькі 10-13 мм ападкаў у год) і, за выключэннем некалькіх прыбярэжных гарадоў, практычна незаселеная.