Нан (рака)

Нан
Характарыстыка
Даўжыня
  • 390 км
Басейн 57 947 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 19°23′08″ пн. ш. 101°06′06″ у. д.HGЯO
Вусце Менам-Чао-Прая
 • Каардынаты 15°42′02″ пн. ш. 100°08′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Менам-Чао-Прая → Сіямскі заліў

Краіна
physical
Нан (рака)
Нан (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нан[1] (тайск. แม่น้ำน่าน) — рака ў Тайландзе, адзін з вытокаў ракі Менам-Чао-Прая. Нан бярэ пачатак у аднайменнай правінцыі каля мяжы з Лаосам, далей цячэ ў паўднёвым і паўднёва-паўднёва-заходнім кірунку па правінцыях Утарадыт, Пхітсанулак і Пхічыт. У правінцыі Накхонсаван Нан зліваецца з ракой Пінг, утвараючы раку Менам-Чао-Прая.

Даўжыня ракі — 390 км, плошча басейна — 57 947 км². Галоўны прыток — рака Іом, астатнія прытокі малыя. У правінцыі Пхітсанулак на рацэ распаўсюджаны дамы-лодкі.

Клімат на ўсім працягу ракі трапічны з павышаным увільгатненнем. Улетку тэмпература часта перавышае +40 °C, у халодны перыяд можа ўначы зніжацца да +15 °C і ніжэй.

Якасць вады пасля развіцця гарадоў на рацэ пагаршаецца. Таксама назіраецца неспрыяльная бактэрыялагічная абстаноўка. У 1976—1985 гадах у правінцыі Пхітсанулак у якасці ірыгацыйнага праекта была пабудавана дамба.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда