Нанаматэрыял

Частка серыі артыкулаў пра

Нанаматэрыялы

Фулерэн

Вугляродная нанатрубка
Бакмінстэрфулерэн
Хімія фулерэнаў
Выкарыстанне
У культуры
Храналогія
Вугляродная алатропія

Наначасцінкі

Квантавая кропка
Нанаструктуры
Пітнае золата
Сярэбраныя наначасцінкі
Жалезныя наначасцінкі
Плацінавыя наначасцінкі

Гл. таксама
Нанатэхналогія

Нанаматэрыял (англ.: nanomaterial): матэрыял, адно ці некалькі вонкавых вымярэнняў якога, або ўнутраная структура якога знаходзіцца ў нанамаштабе.

Такі матэрыял можа з'яўляць новыя якасці (павышаная трываласць, хімічная рэактыўнасць, электраправоднасць і інш.) ў параўнанні з такім самым рэчыўна матэрыялам, які не мае нанамаштабных параметраў.

Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з'яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытуту стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.