Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Нанкін[2], Наньцзін[3] (кіт. 南京, піньінь nánjīng, літаральна: «Паўднёвая сталіца») — былая сталіца Кітая, порт у нізоўях ракі Янцзы, сталіца правінцыі Цзянсу. Размешчаны ў паўднёвай частцы краіны, за 260 км на паўночны захад ад Шанхая. Буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр. Насельніцтва — 7.588.900 чалавек (2008).
Заснаваны ў 472 да н.э. пад назвай Цзіньлін. Пазней шмат разоў быў перайменаваны: Малін, Цзянье, Цзянькан і інш. Сталіца шэрагу буйных царстваў: Чу (ІІІ ст.), Усходняе Цзінь, Сун, Цы, Лян, Чэнь (IV—VI ст.) і інш:, у 1368—1421 — усяго Кітая. У 1421—1911 цэнтр намесніцтва Цзянань. Тут падпісаны Нанкінскі дагавор 1842. У 1853-64 пад назвай Цяньцзін («нябесная сталіца») быў сталіцай тайпінскай дзяржавы. У 1927-37 і 1946-49 месцазнаходжанне ўрада Кітайскай рэспублікі. У 1937-45 акупіраваны японскімі войскамі.
|
Станкабудаванне, турбінабудаванне, вытворчасць электрарадыёапаратуры, грузавых аўтамашын, сельскагаспадарчае машынабудаванне, металургія, хімічная (асабліва вытворчасць хімічных угнаенняў і сінтэтычных валокнаў), цэментная, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.
Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Янцзы, даступны для марскіх суднаў. Міжнародны аэрапорт Лукоў. Дзейнічаюць Нанкінскі метрапалітэн, Нанкінскі трамвай.
Філіял Акадэміі навук. Нанкінскі ўніверсітэт. Музеі гістарычны і гарадскі. Абсерваторыя.