Нанкінскі ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1915 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | nju.edu.cn/main.h… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нанкінскі ўніверсітэт (Наньцзінскі ўніверсітэт) (кіт. трад. 南京大學, спр. 南京大学, піньінь Nánjīng Dàxué; ва ўжытку кіт. спр. 南大, піньінь Nándà) — адна з самых старых і прэстыжных устаноў вышэйшай адукацыі ў Кітай. Універсітэт размешчаны ў ранейшай сталіцы Нанкін (Наньцзін).
Папярэднікам сучаснага ўніверсітэта з’яўляўся імператарскі ўніверсітэт — адзін з самых старажытных у свеце. Ён быў заснаваны ў 258 годзе, у часы Трохцарства, у царстве У і пашыраны з даданнем 155 новых класаў у 317 годзе. Пры дынастыі Мін у XV стагоддзі ва ўніверсітэце навучалася 10 тысяч студэнтаў, што рабіла яго найбуйнейшай навучальнай установай усяго свету.
У 1902 годзе быў арганізаваны Саньцзянскі педінстытут, які праз некаторы час быў ператвораны адразу ў дзевяць навучальных устаноў на чале з Нанкінскім універсітэтам.
Новая навучальная ўстанова хутка стала адной з самых прэстыжных у Кітаі. Тут чыталі лекцыі вядомыя кітайскія і замежныя прафесары і навукоўцы, такія як Лян Цічаа, Джон Дзьюі, Бертран Расел, Рабіндранат Тагор і іншыя. Можна сказаць, што універсітэт быў цытадэллю вальнадумства.
Новы этап у гісторыі ўніверсітэта пачаўся пасля ўтварэння КНР. У 1950 годзе ён стаў насіць сваю сучасную назву — Нанкінскі ўніверсітэт. Тут варта адзначыць вялікі ўклад Савецкага Саюза ў справу развіцця адукацыі ў КНР і ў развіццё універсітэта ў прыватнасці. Дзясяткі студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта прайшлі стажыроўку ў Маскве, Ленінградзе і іншых гарадах Савецкага Саюза. Нямала і савецкіх выкладчыкаў чыталі лекцыі ў Нанкінскім універсітэце.
Асаблівы росквіт універсітэта пачаўся пасля пачатку ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці. За апошнія дзесяць гадоў працы прадстаўнікоў універсітэта атрымалі больш за восемсот прэмій і дыпломаў як на дзяржаўным так і на правінцыйным узроўні, а 23 прафесары атрымалі званне акадэміка.
Сёння ў сценах універсітэта навучаецца 27 тысяч студэнтаў, уключаючы пяць тысяч кандыдатаў і аспірантаў. Выпускнікоў універсітэта ахвотна бяруць на працу вядучыя кітайскія інстытуты, НДІ, прадпрыемствы і замежныя фірмы. Дзясяткі і сотні навуковых адкрыццяў носяць імёны выпускнікоў універсітэта. Двойчы Нанкінскі ўніверсітэт быў лепшым у міжнародных спаборніцтвах па англійскай мове ў Лондане.
Прызнаннем заслуг універсітэта ў развіцці навукі стала і тое, што ён запрошаны ўдзельнічаць у міжнародным эксперыменце па вывучэнні альфа-магнітнага спектрометра на Міжнароднай касмічнай станцыі. Гэта першы выпадак удзелу кітайскай навучальнай установы ў такім сур’ёзным міжнародным праекце.
Сёння поўны універсітэцкі курс разлічаны на 4 гады навучання, а па некаторых дысцыплінах студэнты вучацца пяць гадоў. Універсітэт мае адну з лепшых у краіне навуковую бібліятэку, якая налічвае каля чатырох мільёнаў тамоў, камп’ютарныя цэнтры і лабараторыі.
Нанкінскі ўніверсітэт вядомы не толькі ў Кітаі. Слава пра яго распаўсюдзілася далёка за межы краіны. Навуковыя сувязі ён падтрымлівае з больш чым 100 навучальнымі ўстановамі іншых краін, сярод якіх такія вядомыя ў свеце як Універсітэт Джонса Хопкінса, Маскоўскі і Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэты і іншыя. Вельмі інтэнсіўны абмен студэнтамі і выкладчыкамі з замежнымі ВНУ і навуковымі цэнтрамі. Штогод ва ўніверсітэце навучаецца каля паўтары тысячы замежных студэнтаў.