Нанцкі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Nantes | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Nantes |
Міжнародная назва | англ.: University of Nantes |
Заснаваны | 1460 |
Год рэарганізацыі | 1961 |
Студэнты | 37 252[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нант |
Сайт | univ-nantes.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нанцкі ўніверсітэт (фр.: Université de Nantes) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нант.
Створаны ў цяперашнім выглядзе ў 1961 годзе, ён выводзіць свае вытокі з ўніверсітэта герцагства Брэтань, заснаванага ў 1460 годзе ў Нанце герцагам Францыскам II. Сучасная ВНУ мае шэсць кампусаў у Нанце і дадатковыя кампусы ў Сен-Назеры і Ла-Рош-сюр-Ёне.
1 студзеня 2022 года ўніверсітэт мае аб’яднаць пад сваім дахам дадаткова яшчэ і Нанцкую цэнтральную школу, Нанцкую нацыянальную вышэйшую школу архітэктуры, Школу выяўленчых мастацтваў, Інстытут тэхналагічных даследаванняў імя Жуля Верна і Нанцкі ўніверсітэцкі шпіталь.