Наплечныя шчыткі (англ.: Ailette) — прастакутныя шчыткі, падобныя на пагоны, пакрытыя геральдыкай і вырабленыя па той жа самай тэхналогіі, што і сапраўдныя драўляныя шчыты. Выкарыстоўваліся у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XIII стагоддзі і ў пачатку XIV стагоддзя ў якасці наплечнікаў і геральдычных упрыгожванняў.