Наракорцкія пячоры — нацыянальны парк паблізу горада Наракорт у аўстралійскім штаце Паўднёвая Аўстралія. На тэрыторыі ў 6 км² размяшчаюцца 26 пячор (агульная плошча якіх — 3,05. км²).
Парк вядомы вялікай колькасцю добра захаваных выкапняў астанкаў жывёл (у тым ліку многіх прадстаўнікоў аўстралійскай мегафаўны), якія ў 1994 годзе занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Наракорт, сумесна з паркам Рыверслей, уваходзяць у сусветную дзясятку найважнейшых месцазнаходжанняў закамянеласцяў і з'яўляюцца выдатнай ілюстрацыяй асноўных этапаў эвалюцыі унікальнай аўстралійскай фаўны.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 698 рус. • англ. • фр. |